У Беларусі праходзіць дабрачынны марафон «Адбудуем Будслаў разам»

107

У межах акцыі адбываюцца канцэрты арганнай і духоўнай музыкі ў розных гарадах краіны.

Усяго запланавана правесці восем канцэртаў. На працягу марафону ў розных храмах таксама будзе праводзіцца выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ», паведамляе catholic.by

Працягнецца дабрачынны марафон да 27 лістапада, і завершыцца святой Імшой і канцэртам духоўнай музыкі ў Касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.