У красавіку ў шэсць азёр Нацыянальнага парку «Нарачанскі» выпусцілі 308 тысяч лічынак шчупака. Даставілі іх з рыбгаса «Навінкі», што на Пастаўшчыне.

У возера Белае выпусцілі 120 тысяч лічынак, Свірнішча — 72 тысячы, Балдук — 46 тысяч, Глубля — 28 тысяч, Расохі — 24 тысячы і Лоцвіны — 18 тысяч.

Працэс зарыблення правялі з захаваннем патрабаванняў рыбаводна-біялагічных абгрунтаванняў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі гэтых азёр і пад кантролем супрацоўнікаў міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і прадстаўнікоў аб’яднання «Мінскмеліяводгас», паведамілі з Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

У азёры Нарачанскага краю выпусцілі больш за 300 тысяч лічынак шчупака

Фота Нацыянальнага парку «Нарачанскі»