Тыдзень бяспекі дарожнага руху

80

Тыдзень бяспекі дарожнага рухуЗ ПАЧАТКУ бягучага года на тэрыторыі вобласці здарылася 526 ДТЗ, у якіх 122 чалавекі загінулі, 568 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пяцьдзесят ДТЗ учынілі вадзіцелі ў стане алкагольнага ап’янення. З удзелам непаўналетніх адбылося 60 ДТЗ, у якіх 3 дзіцяці загінулі, 63 — атрымалі траўмы.

Улічваючы дадзеную сітуацыю, супрацоўнікі АДАІ праводзілі выступленні ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, праз сродкі масавай інфармацыі заклікалі дарослых кантраляваць вольны час дзяцей. Толькі за 5 дзён супрацоўнікі АДАІ сумесна з прадстаўнікамі аддзелаў адукацыі ў выніку прафілактычных рэйдаў на праезнай частцы выявілі 12 непаўналетніх, дапусціўшых парушэнні ПДР, у адносінах да 6 бацькоў складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт. 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь. Пры нясенні службы нашы супрацоўнікі асаблівую ўвагу надавалі выкананню вадзіцелямі правілаў бяспечнай перавозкі непаўналетніх. Тым не менш, катэгорыя дзяцей-пасажыраў застаецца па-ранейшаму самай слабай.

Першага ліпеня дзіця на веласіпедзе па вуліцы 17 верасня сутыкнулася з аўтамашынай “Фальксваген” і было шпіталізавана ў бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі. Дваццаць першага ліпеня на 124 км аўтадарогі Мінск — Маладзечна — Нарач вадзіцель “Опеля”, пазбягаючы сутыкнення, з’ехаў у кювет і стукнуўся ў дрэва. У выніку 13-гадовая пасажырка была шпіталізавана ў Мядзельскую ЦРБ з цялеснымі пашкоджаннямі. А дзясятага жніўня ў вёсцы Канстанцінава матацыкліст, здзяйсняючы манеўр павароту налева па-за скрыжаваннем, не ўступіў дарогу аўтамабілю, які ішоў на абгон. У выніку ДТЗ непаўналетняя пасажырка матацыкла была шпіталізавана ў Мядзельскую ЦРБ. Як бачым, праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму застаецца актуальнай. У сувязі з гэтым з 26 жніўня па 6 верасня ДАІ праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага, дзеці”, а з 31 жніўня па 6 верасня — “Тыдзень бяспекі дарожнага руху”.

Паважаныя вадзіцелі! Падтрымайце акцыю і ўключыце блізкае святло фараў! А дзецям пры пераходзе вуліцы патрэбна ўважліва паглядзець убакі, упэўніцца, што паблізу няма машын. Калі страшна пераходзіць аднаму, трэба папрасіць каго-небудзь з дарослых, каб дапамаглі. Едучы ў машыне, не ўставаць з месца і не перамяшчацца па ёй. Не высоўваць рукі з акна. Не гуляць з дзвярнымі ручкамі.

Паважаныя бацькі, бабулі і дзядулі! Вучыце дзяцей Правілам дарожнага руху, выконвайце іх самі і патрабуйце выканання ад іх.

А. КРЫШТАФОВІЧ.

Часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка АДАІ РАУС, маёр міліцыі.