Турысты спаборнічалі зімой

215

Прайшлі раённыя спаборніцтвы па тэхніцы пешагорнага турызму сярод школьнікаў. Удзельнічалі ў іх прадстаўнікі 10 устаноў адукацыі. Першае месца на рахунку каманды Нарацкай САШ №1 (кіраўнік — А. Г. Навіцкі), другое — занялі вучні Свірскай САШ пад кіраўніцтвам У. Я. Бойкі. Замкнулі тройку прызёраў прадстаўнікі раённай базы юных турыстаў (кіраўнік — Л. А. Верабей).