Традыцыйны «Водны забег» адбудзецца ў Мядзеле 30 ліпеня. Што новага ў праграме?

309

Традыцыйны «Водны забег» адбудзецца ў Мядзеле на гарадскім пляжы возера Мястра 30 ліпеня. Сёлета для дарослых спаборніцтвы ў бегу па вадзе пройдуць на дыстанцыях ад 5 да 25 кіламетраў. Дзеці прабягуць 500 метраў і 1 кіламетр.

У праграме будзе таксама камбінаваная дыстанцыя: 5 кіламетраў бег + 500 метраў плаванне.

Прабягуць спартсмены не толькі па вадзе. Уводзіцца новая дысцыпліна: 5 кіламетраў водны забег + 10 кіламетраў трэйлавы бег. Дыстанцыя пройдзе па берагавой зоне азёр Мястра, Рудакова і лясных дарогах.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў праходзіць на сайце bfla.eu. На рані­цу 18 ліпеня зарэгістравалася 90 чалавек.

Фота з архіва "Нарачанскай зары"