Тэхналогіі электрасувязі рушылі наперад: вынаходніку радыё Аляксандра Папова такое і не снілася

135

ПРОСТА ўражвае, як рушылі наперад тэхналогіі электрасувязі. Нават не з часоў вынаходніка радыё Аляксандра Папова — а за некалькі апошніх год.

— Сёння ў раёне 14662 тэлефонныя апараты, больш за 3800 кіламетраў кабельных ліній сувязі, — расказвае намеснік начальніка Мядзельскага ўчастка электрасувязі Дзмітрый Папок. — У апошнія гады актыўна мяняем старыя медныя лініі на валаконна-аптычныя. Зараз працуем у аграгарадку Нарач, сёлета прыйдзем у Гатавічы і Мікольцы, у наступным годзе — у Свір і Крывічы. Цяпер колькасць абанентаў высокахуткаснага доступу ў інтэрнэт — 8771. Узровень пранікнення на 100 жыхароў — 33,9%. Па гэтым паказчыку мы на другім месцы ў вобласці, саступаем толькі Мінскаму раёну.

Колькасць абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA — 10330. Узровень пранікнення — 40%, гэта найлепшы паказчык у вобласці. Актыўна ўкараняем відэакантроль. У Мядзеле і курортным пасёлку Нарач палова пяціпавярховых дамоў абсталявана камерамі відэаназірання — паслугай карыстаецца 650 абанентаў.

Функцыянаванне ўсяго гэтага забяспечвае параўнальна невялікі штат — 37 чалавек. І робіць гэта на высокім узроўні — нездарма ж па выніках мінулага года калектыў прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод арганізацый транспарту, сувязі і сферы абслугоўвання. Узнагароды атрымліваюць і найлепшыя работнікі. Вось і гэтым разам з нагоды прафесійнага свята падзяка генеральнага дырэктара РУП “Белтэлекам” аб яўлена кабельшчыку-спайшчыку 5-га разраду Івану Варановічу. Ганаровай граматай Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам” адзначаны кабельшчык-спайшчык 5-га разраду Уладзімір Берняковіч, падзяка дырэктара філіяла аб яўлена электрамеханіку сувязі Іне Грыб. Электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі Святлана Мацюшонак занесена на Дошку гонару філіяла.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 7 мая