Такіх птушак тут яшчэ не бачылі

397

НА ўчастку Нарачы ад вытоку Нарачанкі да вёскі Гатавічы арнітолагі выявілі птушку, якую раней тут не сустракалі — малую паганку. На возеры жывуць тры віды чырванакніжнікаў: чорнаваллёвы гагач, вялікі савук (крахаль) і шызая чайка. Улічаны і іншыя птушкі. Улік іх відавога складу і ацэнку колькасці на самым вялікім возеры краіны правялі навуковыя супрацоўнікі Алег Астроўскі (Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук) і Анатоль Углянец (Нацпарк “Нарачанскі”).

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц