Сёння два прызыўнікі з Мядзельшчыны папоўняць рады Узброеных Сіл Беларусі

414

Сёння, 27 красавіка, два прызыўнікі з Мядзельшчыны папоўняць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Першая адпраўка маладога папаўнення на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве адбылася пазаўчора. Сталі навабранцамі чатыры юнакі з азёрнага Нарачанскага краю.

Напярэдадні чарговай адпраўкі ў ваенным камісарыяце раёна сустрэліся з будучымі абаронцамі Радзімы — Антонам Бабічам і Аляксандрам Мітуневічам і ваенным камісарам раёна Віталіем Якушавым.

Віталій Алегавіч якраз праводзіў інструктаж з навабранцамі. У ходзе даверлівай размовы падпалкоўнік цікавіўся іх здароўем, настроем, адносінамі да воінскай службы. Хлопцы пацвердзілі сваё жаданне служыць у беларускай арміі. Расказалі таксама, што бацькі раздзяляюць з імі іх погляды і ва ўсім падтрымліваюць.

Па словах ваеннага камісара раёна Віталія Якушава, падчас вясенняга прызыву 12 прызыўнікоў з раёна будуць накіраваны для выканання воінскага абавязку. Адпраўка будзе доўжыцца па 16 мая ўключна.

Сёння два прызыўнікі з Мядзельшчыны папоўняць рады Узброеных Сіл Беларусі