На базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскі» праведзены семінар для супрацоўнікаў Нацыянальных паркаў Беларусі і Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Яго тэма: «Асновы работы з ArcGIS Desktop для асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь». Прысвячаўся семінар Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя.