Сям’я Груздоў у поўным складзе прыйшла на Старагабскі ўчастак

246

У АГРАГАРАДКУ Старыя Габы ўсе ведаюць дружную, працавітую і прыстойную сям’ю Груздоў. Гаспадар Аляксандр Уладзіміравіч дбайна працуе ў ААТ «Слабадская зара» на энерганасычаным трактары МТЗ-3022, а ўлетку вызначаецца на сенажаці на корманарыхтоўчым комплексе КВК-800. Яго жонка Марына Ігараўна апошнія гады загадвае гаспадаркай у мясцовай школе.

Разам яны выхоўваюць трое дзетак: старэйшыя сыны Ілья і Саша вучацца адпаведна ў пятым і трэцім класах, а іх сястрычка Аня наведвае групу дашкольнага выхавання.

Цікава, што сям’я Груздоў у поўным складзе прыйшла пазаўчора на Старагабскі ўчастак, дзе дарослыя прагаласавалі датэрмінова. “Свае галасы, — расказала Марына Грузд, — мы дружна аддалі за далейшы росквіт нашай краіны, за мір над галавой, за лепшую будучыню сваіх дзетак…”