«Сябруем з Законам!»

76

НЕ ЗВАЖАЮЧЫ на прымаемыя меры па прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяродку з боку прадстаўнікоў усіх зацікаўленых ведамстваў, яны ўсё ж здараюцца. Менавіта таму, з мэтай фарміравання ў дзяцей і падлеткаў свядомых законапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, прывіцця ім духоўных і маральных каштоўнасцей, МУС краіны сумесна з іншымі арганізацыямі з 19 сакавіка па 1 красавіка гэтага года праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Сябруем з Законам!».

Для нашага раёна найбольш актуальнай з’яўляецца праблема, звязаная з ужываннем непаўналетнімі спіртных напояў. Статыстыка сведчыць, што гэтыя супрацьпраўныя дзеянні ўчыняюцца ў асноўным у вячэрні і начны час. Летась супрацоўнікі РАУС выявілі 56 падлеткаў, якія знаходзіліся ў грамад­скіх месцах у нецвярозым стане альбо распівалі спіртное. Сёлета ўжо выяўлена дзевяць такіх фактаў. Устаноўлены і 23 выпадкі ўцягнення дарослымі непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны — набыццё для іх спіртнога альбо сумеснае яго распіванне. На жаль, з года ў год не змяншаецца колькасць выпадкаў парушэння правілаў гандлю работнікамі прылаўка розных форм уласнасці ў частцы рэа­лізацыі падлеткам спірт­ных напояў. Летась іх выяўлена пяць, сёлета па стану на 19 сака­віка — два. Акрамя таго, нельга забываць, што непаўналетнія нападпітку нярэдка ўчыняюць больш цяжкія супрацьпраўныя дзеянні.

З мэтай іх папярэджання ў рамках акцыі, якая праводзіцца, запланаваны культурна-масавыя, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы прававой накіраванасці з
удзелам падлеткаў, конкурсы дзіцячага малюнка на тэму прафі­лактыкі шкодных звычак і прапаганды здаровага ладу жыцця. Ва ўсіх навучальных установах праводзяцца паза­класныя га­дзіны, лекцыі, гутаркі, віктарыны, «круглыя сталы» з дэманстрацыяй адпаведнай накіраванасці відэаролікаў і сюжэтаў. Не сакрэт, што немалаважным фактарам, які са­дзейнічае ўчыненню супрацьпраўных дзеянняў непаўналетнімі, з’яўляецца незанятасць падлеткаў, якія не вучацца альбо пазбаўлены магчымасці цікава право­дзіць вольны час. Таму і патрабуе актывізацыі дзейнасць адказных асоб па прапанаванні непра­цую­чым рабочых месцаў, па ўцягненні падлеткаў у актыўныя формы забаў. А яшчэ сумесна з прадстаўнікамі аддзелаў адукацыі, культуры, па справах моладзі, БРСМ праводзім адпрацоўку месцаў масавага адпачынку моладзі, што спрыяе спыненню супрацьпраўных дзеянняў з боку непаўналетніх. Толькі агульнымі намаганнямі і пры сістэмным і комплексным падыходзе, у цесным узаема­дзеянні ўсіх зацікаўленых ведамстваў мы зможам захаваць найвялікшую каштоўнасць грамадства, будучыню нацыі — нашу моладзь!

В. МАСКЕВІЧ.

Часова выконваючы абавязкі

начальніка ІСН РАУС,

капітан міліцыі.