Вернікі парафіі Маці Божай Шкаплернай разам з супольнасцю кармелітаў босых у г. Мядзел з вялікай радасцю і ўдзячнасцю Пану Богу запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні адпустовай урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай.
РАСПАРАДАК УРАЧЫСТАСЦІ
Пятніца, 19 ліпеня 2013 года:
1700 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
1745 — прывітанне ў касцёле Яго Эксцэленцыі ксяндза-біскупаАнтонія Дзям’янкі, ардынарыя Пінскай дыяцэзіі;
1800 — працэсія на Мядзельскую Кальварыю, набажэнства крыжовага шляху і Святая імша, якую ўзначаліць ксёндз-біскуп Антоній Дзям’янка. Падчас Святой імшы — удзяленне сакрамэнту канфірмацыі.
Субота, 20 ліпеня 2013 года:
800 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
900 — ружанец;
1000 — маці ў малітве;
1100 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
1200 — адпустовая Святая імша ў касцёле, якую ўзначаліць ксёндз Павел Беразун, новапрэзбітэр, а на заканчэнне ўдзеліць прыміцыйнае благаслаўленне.
Пасля Святой імшы запрашаем усіх на супольны пачастунак.
Айцы кармеліты босыя з Мядзела і парафіяне.