Сустрэча валанцёрскага атрада ”Добрыя сэрцы“ прайшла ў Занарацкай сярэдняй школе

96

”Валанцёрства – не геройства, а сур’ёзная справа!“. Пад такім дэвізам прайшла сустрэча валанцёрскага атрада ”Добрыя сэрцы“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Занарацкая сярэдняя школа“.

Хто такі валанцёр, у нашай школе ведаюць добра – гэта той, хто робіць дабро, заўсёды ідзе на дапамогу. Валанцёр – той, хто прыносіць радасць і карысць іншым людзям, сваёй школе і Радзіме. У валанцёрскага атрада ёсць і свае традыцыйныя добрыя справы: акцыя ”Дабрыня жыве побач“, віншаванне пажылых людзей да свята, акцыя ”Помнікі“ па добраўпарадкаванні помнікаў на тэрыторыі нашага сельсавета.

А яшчэ наша школа ўключылася ў інавацыйны праект ”Школа міру“, задача якога — вывучэнне сусветнага вопыту па ўмацаванні міру і бяспекі, захаванне сусветнай культурнай спадчыны, захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу беларускага народа, клопат аб ветэранах працы, прапаганда здаровага ладу жыцця, супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой.

Удзельнікі валанцёрскага атрада заўсёды гатовы ісці шляхам дабрыні, якая прыносіць карысць, калі яе рабіць яе ад чыстага сэрца.

Арына Бочка, вучаніца 9 класа ДУА “Занарацкая сярэдняя школа”