У прадстаўніцтве «Белдзяржстраху» па Мядзельскім раёне 3 снежня адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння страхавога прадпрыемства.
Супрацоўнікаў прадстаўніцтва павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. Уручыў Ганаровую грамату райвыканкама вядучаму ацэншчыку транспартных сродкаў Генадзю Навіцкаму. Падзякі старшыні райвыканкама аб’яўлены страхавым агентам Людміле Качарго і Ірыне Рагоўскай.
Таксама ўручылі ўзнагароды старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Таццяна Хацяновіч, дырэктар прадстаўніцтва Павел Чарняўскі. Завіталі павіншаваць калектыў з юбілеем кіраўнікі — санаторыя “Нарачанка” Сяргей Куруленка і філіяла “ДЭУ № 66” Віктар Буйко.