Супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі працягваюць знаходзіць рыбалоўныя сеткі — на гаспадароў складзены пратаколы

259

Напярэдадні сезона вясновых нераставых забарон супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі працягваюць адбіраць браканьерскія прылады да таго, як яны трапяць у вадаём, а іх гаспадары нажывуць праблемы.

Вядзецца гэта работа з прыцягненнем мі­ліцыі, следчых органаў і грамадскасці, паведаміў начальнік Мя­дзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Семчанка.

Вось і прыклады
 У ходзе агляду жылля, гаспадарчых пабудоў і дваровай тэрыторыі 30 снежня ў жыхара аграгарадка Старлыгі знайшлі і забралі пяць рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй 210 метраў.

 Жыхар вёскі Навасёлкі Свірскага сельсавета 6 студзеня пазбавіўся дзвюх рыбалоўных сетак. Даўжыня іх была крыху меншая — 192 метры.

 17 студзеня падобны факт зноў зафіксаваны ў аграгарадку Старлыгі. У мясцовага жыхара знайшлі і забралі дзве рыбалоўныя сеткі агульнай даўжынёй 94 метры.

На гаспадароў сетак складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Артыкулам 16.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях («Незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або збыт прылад здабычы рыбы і іншых водных жывёл») за такія дзеянні прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 30-ці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 200 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да 500 базавых велічынь.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com