Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота)

184

Сёння супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі ў вёску Чараўкі да дзяцей з палатачнага лагера ваенна-патрыятычнай накіраванасці «Рубікон». У ім адпачываюць вучні гімназіі-інтэрната Мядзела.

Камандзір узвода міліцыі Дзмітрый Варабей паведаміў, што яны прыехалі, каб зрабіць больш разнастайным вольны час у лагеры, расказаў дзецям пра работу аддзялення, нагадаў па правілы бяспечных паводзін.

Разам з супрацоўнікамі прыехаў службовы сабака Крафт. Ён паказаў дзецям свае навыкі пад кіраўніцтвам міліцыянера-кінолага групы затрымання Сяргея Скавародкі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі маглі прымераць амуніцыю супрацоўнікаў, атрымалі адказы на пытанні.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

 

Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота) Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота) Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота)Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота)Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота)Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота)Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота)

Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон» (фота)