Статыстычнае ўпраўленне паведаміла, колькі на Мядзельшчыне жыхароў

473

25 174 ЖЫХАРЫ (11 516 мужчын і 13 658 жанчын) было на Мядзельшчыне на 1 студзеня гэтага года, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці. У тым ліку працаздольнага ўзросту — 13 847 чалавек, маладзейшых за працаздольны — 3 731, старэйшых — 7 596.

Сярод асоб да 18-ці год хлопчыкаў і дзяўчынак амаль пароўну: адпаведна 1 862 і 1 869.

А вось у астатніх групах насельніцтва суадносіны іншыя. Сярод асоб праца­здольнага ўзросту на 7 411 мужчын прыпадае 6 435 жанчын. У пенсіянераў перавага ў прыгожай паловы чалавецтва: 5 353 жанчыны і 2 243 мужчыны.