Старанне плюс умельства Станіслава Мацюшонка

71

Старанне плюс умельства Станіслава МацюшонкаСТАНІСЛАЎ Уладзіміравіч Мацюшонак працуе на УП “Ілаўскае” сёмы год. Ён адзіны тут токар, што ўскладвае дадатковую нагрузку і, зразумела, адказнасць.

— Сапраўды, Станіслаў Уладзіміравіч выконвае значны аб’ём работы, — расказвае галоўны інжынер прадпрыемства У. А. Калясень. — Ён не лічыцца з вольным часам, у выпадку вытворчай неабходнасці прыходзіць на працу і ў выхадны дзень. Спецыяліст вопытны, на сваім станку вытачыць самую складаную дэталь. І ў якасці слесара папрацаваць можа. Да таго ж, і ўмелец добры, што ў нашых рэаліях з’яўляецца немалаважным фактарам. Разам з механікам Валерыем Нядзвецкім пераналадзілі апарат, каб выкарыстоўваць другі від коркаў для бутэлек, чаго запатрабавалі новыя стандарты. Тут не толькі рукі трэба было прыкласці, але, як кажуць, і галаву. Гэта дазволіла сэканоміць заводу немалыя фінансавыя сродкі.

Як патлумачыў сам Станіслаў Уладзіміравіч, у яго заўсёды маецца ўвесь неабходны інструмент, матэрыял для работы. Што, пагадзіцеся, немалаважна. Ды і такарны станок, хоць з’яўляецца ўжо “старажылам”, не падводзіць. Бо зноў жа, знаходзіцца ў надзейных руках!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: токар С. У. Мацюшонак на рабочым месцы.

Фота Ігната Лубнеўскага.