Сродкі затрачаны, а дзе аддача?

68

Сродкі затрачаны, а дзе аддача?ЧАРГОВАЯ наша праверка яскрава сведчыць: Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання не атрымлівае належны эканамічны эфект ад патрачаных фінансаў на стварэнне, узнаўленне і набыццё асноўных сродкаў. У прыватнасці, купленыя яшчэ ў 2007 годзе за бюджэтныя грошы машына для здраблення гародніны і сокавыціскалка не выкарыстоўваюцца. З прычыны невысокага попыту з боку насельніцтва і недахопу кадраў прастойваюць чатыры рабочыя месцы абутніка. Пры гэтым дакладная стратэгія далейшага выкарыстання абсталявання на прадпрыемстве адсутнічае.

Не даводзіцца гаварыць аб эфектыўнасці выкарыстання і створаных на комплексных прыёмных пунктах месцаў цырульніка. Далёка не на поўную загрузку задзейнічаны швачкі. Па прычыне адсутнасці спецыяліста па манікюру пустуе кабінет у будынку Дома быту Валожына. У выніку праведзенай інвентарызацыі аб’ектаў незавершанага будаўніцтва ўстаноўлена, што па даных бухгалтарскага ўліку прадпрыемства не ўлічаны бюджэтныя затраты па аб’екту «Рэканструкцыя будынка Дома быту г. Валожын» у суме 1 мільярд 50 мільёнаў рублёў. Больш таго, указаны аб’ект працаваў без прыёмкі яго ў эксплуатацыю. Устаноўлены таксама шматлікія парушэнні агульных метадалагічных прынцыпаў вядзення бухгалтарскага ўліку, працоўнага заканадаўства, санітарных норм і гігіенічных нарматываў, парадку абарачэння з адыходамі вытворчасці. А яшчэ — прадастаўленне ў органы дзяржаўнай статыстыкі скажоных даных. За дапушчаныя правапарушэнні разглядаецца пытанне аб прыцягненні прадпрыемства і вінаватых асоб да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Маладзечанскі міжраённы Камітэт дзяржаўнага кантролю.