У кастрычніку мінулага года на тэрыторыі гандлёвага дома «Мястра» запрацавала крама «Спорттавары». Пра яе прызначэнне сведчыць ужо сама назва. Падрабязней на гэту тэму пагутарыў з індывідуальным прадпрымальнікам А. В. Чаплінскім, які тут гаспадарыць.
— Арцём Віктаравіч, думаю, неабходнасць у гандлёвым аб’екце такой «тэматыкі» наспела даўно. Што вы прапануеце наведвальнікам, у першую чаргу нашым маладым і актыўным у фізічным плане грамадзянам?
— Асартымент даволі шырокі. Гэта разнастайныя трэнажоры, валейбольныя, футбольныя і баскетбольныя мячы, атрыбутыка для заняткаў боксам, спартыўныя касцюмы і красоўкі, настольныя гульні. Зімой карыстаецца попытам лыжны інвентар, а ў лет-
ні сезон, напрыклад, ролікавыя канькі. Пасля таго, як уступіў у строй ФАК, сталі больш браць шапачкі для плавання. Дарэчы, тавар набываюць і школы. Нядаўна ўзялі партыю мячоў на прызы для правядзення раённага мерапрыемства. Шмат чаго можна набыць і з дробязі, пачынаючы ад ручнога эспандэра да тэніснага мяча. Так што, калі ласка, просім да нас!
Што ж, крама знаходзіцца ў зручным месцы, і можа задаволіць попыт як дарослых, так і юных наведвальнікаў.
На здымку: прапануе тавар індывідуальны прадпрымаль-
нік А. В. Чаплінскі.
Аляксандр Быкаў.
Фота Таццяны Несцярэнка.