SPA-цэнтр з’явіцца паблізу возера Нарач

96

20080428052838_thumbПРА ГЭТА расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага парку «Нарачанскі» Васіль Каржоў. SPA-цэнтр стане часткай спальнага корпуса на 136 месцаў. Яго будаўніцтва пачалося ўжо. Апрача таго, комплекс уключыць у сябе кінаканцэртную залу і рэстаран, паблізу яго будуць знаходзіцца 10 драўляных гасцявых дамоў. Распачалі і будаўніцтва вальера для дзікай жывёлы на тэрыторыі Нацпарку, дзе з часам турысты змогуць назіраць за насель­нікамі беларускіх лясоў. Узвядзенне аб’екта абы­дзецца ў Br10 млрд.

Цяпер завяршылася рэканструкцыя гасцініцы «Нарач». Яе ўмяшчальнасць павялічылася з 70 да 100 чалавек. Замест кафэ ў атэлі з’явіўся рэстаран на 130 месцаў і забаўляльны цэнтр. На рэканструкцыю гатэля патрацілі Br36 млрд. У санаторыі «Белая Русь» адрамантаваны гасцявы домік і пашырана аўтамабільная стаянка на 25 месцаў. Прылягаючы да санаторыя пляж абсталявалі валейбольнай пляцоўкай. Касметычны рамонт спальных карпусоў, сталовай і медыцынскага корпуса пра­вялі летась у санаторыі «Жураўка». Уладкавалі таксама прылеглую да здраўніцы тэрыторыю.

Нацыянальны парк «Нарачанскі» размешчаны на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Яго агульная плошча складае 97,3 тыс. га. У флоры рэгіёну сустракаецца 30 рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Мноства куткоў прыроды захавалася ў натуральным выглядзе, напрыклад, пры­родны комплекс «Блакітныя азёры».

БелТА.