Снежань быў надзіва цёплы

111

У першым месяцы зімы максімальная тэмпература паветра зафіксавана 27 снежня (+9,4 градуса91879_main), а сярэднямесячная склала +1,2 градуса. Гэта ажно на 9 градусаў больш чым у снежні 2010 года. Тады сярэднямесячную тэмпературу паветра зафіксавалі на ўзроўні -7,8 градуса. Падобны цёплы снежань быў у 2006 годзе, як паведамілі з азёрнай станцыі «Нарач». Тады сярэднямесячная тэмпература перавысіла 3 градусы цяпла.