Школьнікі наведалі Мядзельскі раён газазабеспячэння

209

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме ў чацвер арганізавалі прафарыентацыйнае мерапрыемства. У рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам» вучні 10-11 класаў устаноў адукацыі горада наведалі Мядзельскі раён газазабеспячэння.

Галоўны інжынер Ігар Пракоп расказаў пра структуру і матэрыяльна-тэхнічную базу прадпрыемства, пазнаёміў са спецыяльнасцямі і прафесіямі работнікаў, умовамі і аплатай працы.

Школьнікі наведалі Мядзельскі раён газазабеспячэння Школьнікі наведалі Мядзельскі раён газазабеспячэння Школьнікі наведалі Мядзельскі раён газазабеспячэння

— Падчас сустрэчы прадстаўнікі аварыйна-газавай службы пазнаёмілі навучэнцаў з устройствам спецмашыны газавай службы, прадэманстравалі, як працуе газааналізатар — прыбор для вызначэння канцэнтрацыі газу, — паведаміла галоўны спецыяліст сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Шастаковіч. — Расказалі школьнікам, у якіх навучальных установах рыхтуюць спецыялістаў гэтага профілю і пра перспектывы працоўнай дзейнасці. Падчас наведвання старшакласнікі змаглі сфарміраваць ўяўленне аб рабоце прадпрыемства і спецыялістаў газавай галіны. А таксама — аб неабходнасці захавання мер бяспекі пры выкарыстанні газавага абсталявання ў кожным доме: ім паказалі тэматычныя відэасюжэты на гэту тэму.