Шэраг прадстаўнікоў сферы адукацыі Мядзельшчыны адзначаны ўзнагародамі

842

Сёння на калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама шэраг прадстаўнікоў Мядзельшчыны адзначаны ўзнагародамі:

  • Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — Святлана Кундра, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, за шматгадовую плённую працу, дасягнутыя поспехі ў прафесійнай дзейнасці;
  • Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама — Таццяна Ефімава, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, за выніковы ўдзел у абласным конкурсе «За дасягненні высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, упраўленняў па адукацыі райвыканкамаў, упраўленняў (аддзела) па адукацыі, спорце і турызме райгарвыканкамаў па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2021 года;
  • Граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама і Мінскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза за развіццё сацыяльнага партнёрства ў сістэме адукацыі вобласці — Таццяна Ефімава і Ірына Глінская, старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза;
  • Дыпломам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама як пераможца абласнога конкурсу “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, упраўленняў па адукацыі райвыканкамаў, упраўленняў (аддзела) па адукацыі, спорце і турызме райгарвыканкамаў па выніках 2021 года — упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама;
  • Ганаровай граматай Мінаблвыканкама — гімназія-інтэрнат г. Мядзела (дырэктар — Ірына Азарка) за высокія паказчыкі, значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.