Сцяг працоўнай перамогі ўзняты ў райцэнтры ў гонар Святланы Нікалаевай

72

Сцяг працоўнай перамогі ўзняты ў райцэнтры  ў гонар даяркі малочнатаварнай фермы «Брусы» ААТ «Сваткі» С. М. Нікалаевай. Жанчына прызнана па выніках работы за чэрвень бягучага года пераможцай раённага спаборніцтва, якое разгорнута сярод аператараў машыннага даення кароў. А надаіла Святлана Міхайлаўна ад кожнай рагулі замацаванай за ёй групы 747 кілаграмаў малака.