КАЛЯ трох гадзін ночы з 7 на 8 ліпеня ў вёсцы Лужы здарылася бяда — загарэўся адзін з дамоў. Патэлефанавалі ў пажарную аварыйна-выратавальную часць. І неўзабаве прыбылі выратавальнікі. Хлопцы дзейнічалі дружна і зладжана. Таму ўсе вяскоўцы шчыра ўдзячны выратавальнікам з Занарачы і Крывічоў, якія прымалі ўдзел у тушэнні пажару. Гэта дзякуючы іх намаганням, высокаму прафесіяналізму, самаахвярнасці і майстэрству пажар не нанёс вялікай шкоды населенаму пункту.
Па даручэнні жыхароў вёскі Лужы Э. БАГДАНОВІЧ.