Сафія Паршута прымала віншаванні ад калектыву Цэнтральнай раённай аптэкі №131

194

Напярэдадні Дня Перамогі былы малалетні вязень Сафія Паршута з Мядзела прымала віншаванні ад колішніх калег. Тры дзесяткі год адпрацавала яна ў мясцовай аптэцы. З надыходзячым святам жанчыну павіншаваў калектыў Цэнтральнай раённай аптэкі №131 Мядзельскага раёна на чале з загадчыцай Аленай Захарэвіч. Уручылі кветкі, матэрыяльную дапамогу.

— Вельмі прыемна, што памятаюць, пастаянна запрашаюць, віншуюць са святамі, — падзялілася Сафія Міхайлаўна.