Ірына Супрановіч азнаёмілася з экспазіцыяй «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў музеі

85

У рамках Года гістарычнай памяці дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч азнаёмілася з экспазіцыяй «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», якая адкрыта ў Мядзельскім музеі народнай славы.

Дырэктар установы Наталля Бурак расказала пра экспазіцыю, яе экспанаты. Адзначыла, што частымі наведвальнікамі з’яўляюцца дзеці з розных куткоў раёна і не толькі.

— Гісторыю сваю трэба ведаць і перадаваць веды нашаму маладому пакаленню — з тым, каб яны не зведалі гэтых жахаў, — падкрэсліла Ірына Супрановіч. — Інфармацыя ў экспазіцыі выкладзена даступна і для дарослых, і для дзяцей. Важна тое, што падчас наведвання хлопчыкі і дзяўчынкі задумваюцца пра тыя зверствы, якія адбываліся на Мядзельшчыне падчас Вялікай Айчыннай вайны. Уразілі звесткі з раскопак пахавання забітых нямецкімі захопнікамі мірных жыхароў вёскі Ніўкі. Адметна і тое, што тут прыведзены спісы нямецкіх карнікаў, якія здзяйснялі расправы ў Мядзельскім раёне.

Ірына Супрановіч азнаёмілася з экспазіцыяй «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў музеі