Рэйсы, грузы, пасажыры…

74

Рэйсы, грузы, пасажыры…КАЛЕКТЫЎ вытворчага ўчастка філіяла “Аўтобусны парк №4” г. Маладзечна вырашае важныя народна-гаспадарчыя задачы, забяспечваючы самыя розныя сферы дзейнасці. Вось з якімі паказчыкамі сустракаюць мядзяльчане сваё прафесійнае свята. Так, за 9 месяцаў бягучага года перавезена 117 тысяч тон грузаў (у тым ліку 3578 тон збожжа) на 4 мільярды 672 мільёны рублёў. Працавалі таксама 20-тонныя “МАЗы” мядзельскага філіяла на будаўніцтве Астравецкай АЭС. Аўтобусны парк налічвае сёння 28 машын. Абслугоўваюцца 20 прыгарадных, 13 міжгародніх і 2 гарадскія маршруты. Перавезена за справаздачны перыяд 483 тысячы пасажыраў на суму 5 мільярдаў 834 тысячы рублёў.

Як патлумачыў далей начальнік сектара перавозак М. С. Амельяновіч, займаюцца тут актыўна і пытаннямі добраўпарадкавання. Заасфальтавана тэрыторыя вытворчага ўчастка і ўезд на яе, праведзены рамонт будынка кантрольна-тэхнічнага пункта і дыспетчарскай. Выконваюцца іншыя работы.Касцяк калектыву складаюць людзі працавітыя, адказныя. Да прыкладу, тэхнік 1-й катэгорыі Н. І. Лашук, вадзіцелі аўтобусаў М. А. Місуна, С. І. Хацяновіч, І. А. Пашкевіч, Г. Ф. Марцінкевіч, “мазаў” — У. Ф. Анішкевіч, М. М. Варабей, У. У. Кавалёнак, слесары М. В. Зарэцкі і А. А. Хацяновіч, дыспетчар С. В. Адамовіч і іншыя.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: вадзіцель са стажам Г. Ф. Марцінкевіч перад адпраўкай у чарговы рэйс.

Фота Георгія Прысмакова.