Размаўляеш па мабільніку — атрымай штраф. ДАІ узмацняе кантроль за вадзіцелямі

51

ДАІ раёна ўзмацняе кантроль за вадзіцелямі на прадмет карыстання сотавай сувяззю. І нездарма: размова па мабільніку ў чатыры разы павялічвае рызыку дарожна-транспартнага здарэння! За парушэнне асобай, якая кіруе транспартам, правіл карыстання сотавай сувяззю чакае штраф да дзвюх базавых велічынь. А калі такое парушэнне паўторыцца на працягу года, штраф складзе ад дзвюх да васьмі базавых.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.