Разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мядзельшчыны за тры кварталы

322

У РАЙВЫКАНКАМЕ разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мядзельшчыны за тры кварталы. Станоўча, што ў раёне забяспечана перавыкананне ключавых паказчыкаў па экспарце тавараў і вытворчасці валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыях.

Разам з тым, не выйшлі на вызначаныя параметры па экспарце паслуг, прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, колькасці працаўладкаваных на нанава створаныя рабочыя месцы, аб’ёме будаўніча-мантажных работ і рознічным тавараабароце. Але нельга не ўлічваць, што недапрацоўкі па некаторых пазіцыях выкліканы эпідэміяй каранавіруса.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц