Раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” перадала сродкі індывідуальнай аховы шэрагу ўстаноў горада.

551

У прыватнасці, у Мядзельскую цэнтральную раённую бальніцу —  200 масак і 4 літры дэзынфекцыйнага сродку для рук. Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка атрымалі адпаведна па 150 і па 50 масак, а таксама па 2 літры дэзынфекцыйнага сродку.