Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адправіла гуманітарную дапамогу бежанцам

313

Сёння, 24 лістапада, Мядзельская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адправіла гуманітарную дапамогу бежанцам, якія знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры на мяжы. Сабралі цёплае адзенне, коўдры, прадукты харчавання.

Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адправіла гуманітарную дапамогу бежанцам

— Хачу шчыра падзякаваць усім, хто далучыўся да збору гуманітарнай дапамогі, — кажа старшыня раённай арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч. — Сярод іх — раённы савет ветэранаў, мядзяльчане Зоя Уладзіміраўна Чарняўская, Надзея Аляксандраўна Ражкова, Марына Яўгенаўна Звяруга, Таццяна Іосіфаўна Кузя, Алена Пятроўна Балтрукевіч, Ганна Андрэеўна Паршута з вёскі Раманаўшчына і іншыя жыхары Мядзельшчыны.