Раскрыта справа пра крадзеж вялікай колькасці вугра ў вёсцы Нарач

158

У перыяд з 15 па 18 кастрычніка зладзеі пашкодзілі запорныя ўстройствы і праніклі ў памяшканне склада-халадзільніка філіяла гандлёвага дома «Нарач». Вышуковыя мерапрыемства далі плён. На днях устаноўлена, што паквапіліся на далікатэс тры мясцовыя жыхар — два з вёскі Нарач і адзін з курортнага пасёлка. Усяго вынеслі 135 кілаграмаў свежамарожанага вугра. Ацэнены ён у суму больш за 2 мільёны 620 тысяч рублёў.