Расказваем пра супрацьэпідэмічныя меры падчас рэферэндуму

4

ДА работы ва ўчастковай камісіі і назірання за правядзеннем рэферэндуму дапусцяць людзей без прыкмет рэспіраторнай інфекцыі. На ўчастках забяспечаць сацыяльнае дыстанцыяванне. Не перарываючы працэс галасавання, памяшканні будуць праветрываць, а ручкі дзвярэй, парэнчы, паверхні ў кабінах для галасавання і сталы — рэгулярна апрацоўваць дэзынфекцыйнымі сродкамі. У месцах агульнага доступу размесцяць сродкі для дэзынфекцыі. Удзельнікам рэферэндуму рэкамендавана выкарыстоўваць маскі, прад’яўляць дакументы ў разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, і выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі.

(Паводле БЕЛТА. Фота БЕЛТА.)