Ракаў лавіць нельга

72

Ракаў лавіць нельгаУ АДПАВЕДНАСЦІ з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 15 кастрычніка 2013 года да 15 ліпеня 2014 года ўстанаўліваецца забарона на лоўлю рака вузкапалага (даўгапалага). У выпадку ігнаравання гэтай забароны наступае адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях», якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 50 базавых велічынь. Акрамя гэтага, давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, у памеры 1,5 базавай велічыні за кожнага рака. Варта памятаць, калі памер шкоды складзе больш за 40 базавых велічынь, то наступае крымінальная адказнасць.Хачу адзначыць, што ў вадаёмах Мядзельшчыны часта сустракаецца шыракапалы рак, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, таму лавіць яго нельга на працягу ўсяго года. Найбольш часта шыракапалы рак сустракаецца на штучным вадаёме меліярацыйнага аб’екта «Пронькі», які знаходзіцца непадалёку ад Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня», і ў возеры Рудакова.

А каб барацьба з браканьерствам стала больш эфектыўнай, патрэбна ваша дапамога. Пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства паведамляйце нам па нумары 50-7-40. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам павялічыць рыбныя запасы ў азёрах і рэках Мядзельшчыны.

В. ГАЛУБОВІЧ.

Намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.