Пытанні розныя, злабадзённыя

84

Пытанні розныя, злабадзённыяУЧОРА адбылося рабочае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжана каля паўсотні самых розных пытанняў. Яны тычыліся прыватызацыі жылых памяшканняў, уключэння ў спіс грамадзян, якія маюць патрэбу ў атрыманні льготных крэдытаў, прадастаўлення зямельных участкаў у арэнду для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў, а таксама членам спажывецкага агародніцкага кааператыву “Баклаі-2013” і многага іншага. Пры падагульненні размовы старшыня райвыканкама Ілья Шацько ўказаў на неабходнасць больш мэтанакіраванай працы па ажыццяўленні некаторых мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па далейшым развіцці курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну на 2011-2015 гады, адказным выканаўцам за якія з’яўляецца наша жыллёва-камунальная гаспадарка. Маецца на ўвазе замена запланаванай колькасці цеплавых сетак, капітальны рамонт вуліц з асфальтабетонным пакрыццём у райцэнтры, рамонт фасадаў жылых дамоў з цеплавой рэабілітацыяй. Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Наш кар.