Як расказала старшыня Сваткаўскай участковай камісіі № 22 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання Вікторыя Клямяціч, усяго на іх участку для галасавання ўнесены ў спісы 863 выбаршчыкі. З іх тры ўпершыню прымалі ўдзел у галасаванні. У тым ліку Аксана Шаўчанок (на здымку). Безумоўна, гэты дзень дзяўчына запомніць на ўсё сваё жыццё.
Як і на астатніх участках для галасавання, тут таксама неслі вахту супрацоўнікі міліцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і медыцынскія работнікі.