«Першая сусветная вайна — рэха памяці»

98

"Першая сусветная вайна — рэха памяці"МЕНАВІТА пад такой назвай у мінулую нядзелю ў музеі Народнай славы Мядзела адбылася прэзентацыя выставы, прысвечанай І сусветнай вайне. У наступным годзе споўніцца 100 гадоў з даты яе пачатку 1 жніўня 1914 года.

Чатыры доўгія гады доўжылася гэта жудасная бойня, ў якую уцягнулі 38 дзяржаў свету з насельніцтвам звыш паўтара мільярда чалавек. Пад ружжо былі пастаўлены 73,5 мільёна чалавек. А калі яна скончылася, чалавецтва недалічылася 10 мільёнаў жыхароў — столькі загінула ва ўсіх еўрапейскіхвойнах за тысячу папярэдніх гадоў. Яшчэ 10 мільёнаў цывільнага насельніцтва забралі хваробы, эпідэміі і голад. Дададзім да гэтага 20 мільёнаў параненых, і мільёны тых, хто застаўся без даху над галавой, падлічым і 208 мільярдаў долараў, выдаткаваных толькі на ваенныя патрэбы. Акрамя таго — разбураныя заводы, фабрыкі, руіны гарадоў і спа"Першая сусветная вайна — рэха памяці"леныя вескі. Страшэнныя вынікі вайны далі п"Першая сусветная вайна — рэха памяці"адставу ўпершыню ў гісторыі назваць яе Сусветнай вайной."Першая сусветная вайна — рэха памяці""Першая сусветная вайна — рэха памяці"Гэта і частка беларускай гісторыі. Руская стаўка на працягу вайны знаходзілася ў Баранавічах і Магілеве, асноўныя ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Горкую долю давялося перажыць і жыхарам Мядзельшчыны. Тут, на нашай зямлі, ў сакавіку 1916 года, праходзілі самыя кровапралітныя баі “Нарачанскай аперацыі”. У час іх пад Нараччу руская армія згубіла каля 100 тысяч саіцэраў. Германцы пакінулі на палях бітваў каля 30-40 тысяч вайскоўцаў.

Мядзельскі музей Народнай славы адкрыццём гэтай выставы пачынае цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Першай сусветнай вайны. У яе прэзентацыі прнялі ўдзел прадстаўнікі ваенна-гістарычных клубаў г. Мінска, якія прадстаўлялі: 54-ы полк Рускай імператарскай арміі, 119-ы Каломенскі пяхотны полк, 250-ы і 251-ы рэзервовыя пяхотныя палкі кайзераўскай Германіі.

На выставе былі прадстаўлены ўзоры абмундзіравання і амуніцыі, узнагароды і знакі адрознення, прадметы быту воінаў рускай і нямецкай армій. Матэрыялы з фондаў Мядзельскага музея Народнай славы і прыватнай калекцыі патомнага казака Ігара Бабіцкага з Мінска. Прыняў удзел у прэзентацыі і мадэльер Іван Айтплатаў, які шые адзенне для рэканструктараў ваена-гістарычных клубаў.

Георгій ПРЫСМАКОЎ.

На здымках: 1. Мадэльер Іван Айтплатаў і патомны казак Ігар Бабіцкі; 2,3. Рэканструктары ваенна-гістарычных клубаў г. Мінска.

Фота аўтара.