Прыём грамадзян у Мядзеле правяла Каліна Капуцкая

270

Сёння, 5 кастрычніка, прыём грамадзян у Мядзеле ў памяшканні райвыканкама правяла член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Каліна Капуцкая.

Жыхароў Мядзельшчыны прывялі да сенатара розныя пытанні. Напрыклад, крывічанін звярнуўся наконт устаноўкі ва ўласным доме электраацяплення. Жыхары вёскі Канстанцінава Свірскага сельсавета прасілі вырашыць існуючую праблему з водазабеспячэннем.

Прыём грамадзян у Мядзеле правяла Каліна Капуцкая Прыём грамадзян у Мядзеле правяла Каліна Капуцкая

Грамадзяне са Свіры зноў уздымалі пытанне аб узнаўленні руху аўтобуса са Смаргоні да гарадскога пасёлка, які апошнім часам ходзіць два разы на тыдзень толькі да Хведзевіч.

Жыхары Пасынак не ўпершыню турбуюцца наконт абкошвання воднай расліннасці ў прыбярэжнай зоне, продажу свежай рыбы ў магазіне курортнага пасёлка, аб абсталяванні месца для сліпавання маторак, аб стварэнні спрыяльных умоў для рыбаловаў-аматараў. Хочацца ім, каб Нацыянальны парк “Нарачанскі” праводзіў рыбалоўныя конкурсы з узнагароджваннем пераможцаў, а на зарыбленне вадаёмаў запрашаў мясцовае насельніцтва. І, вядома, каб прыродаахоўная ўстанова была больш адкрытай у рабоце з жыхарамі азёрнага краю. Былі і іншыя пытанні.

Ва ўсіх узнятых праблемах Каліна Віктараўна абяцала разабрацца і даць заяўнікам адказы.