Прыступілі да касавіцы

111

Прыступілі да касавіцыДНЯМІ прыступілі да нарыхтоўкі кармоў у ААТ “Мядзелаграсэрвіс”. Падчас гутаркі з галоўным эканамістам Яўгеніяй Крывенькай даведалася, што ў таварыстве плануюць назапасіць на зіму для жывёлагадоўчай галіны 516 тон сена, 9100 тон сенажу, 6300 тон кукурузнага сіласу. Прычым, належнай якасці.
— Чацвёрты дзень вядзецца ў нас касавіца, — кажа Яўгенія Іванаўна. — Пакуль займаемся касьбой траў. Гэта адказная справа даручана маладому, але вопытнаму механізатару Аляксандру
Чуміку. Працуе ён на трактары “МТЗ-3032” у счэпе з касілкай
“КПР-9,2”. Згодна з даведзеным планам, травы першага ўкосу плануем атрымаць з плошчы 1350 гектараў. Па стане на 17 мая скошана 45 гектараў. Адначасова вядзецца работа па нарыхтоўцы зялёнай масы для падкормлівання жывёлы. Гэты ўчастак работ даручаны таксама стараннаму механізатару Аляксандру Куцкевічу, які працуе на корманарыхтоўчым комплексе “КЗР-10”. Толькі добрае магу сказаць пра абодвух механізатараў: дбайныя, адказныя, ведаюць тэхніку. Любое заданне ім можна даручыць, не падвядуць. З часам уключыцца ў работу і іншая тэхніка, якая будзе задзейнічана на сушэнні сена, закладцы сенажу.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымку: механізатар Аляксандр Чумік.