Прыпіска да прызыўнога ўчастка: каму неабходна прыбыць у ваенны камісарыят раёна

166

ГРАМАДЗЯНАМ 2006 года нараджэння, а таксама грама­дзянам старэйшага ўзросту, якія не прайшлі прыпіску да прызыўнога ўчастка ваеннага камісарыята раёна і не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на прыпіску, неабходна прыбыць у студзені-снежні 2022 года ў ваенны камісарыят раёна па адрасе: г. Мядзел, вул. Прамысловая, 6.

Час работы ўстановы — з 8:00 да 17:00, акрамя выхадных і святочных дзён. Пры сабе трэба мець пасведчанне аб нараджэнні і дакумент, які сведчыць асобу.

Кансультацыі па пытаннях правядзення прыпіскі можна атрымаць у рабочыя дні (з 8:00 да 17:00) па нумарах: 8-01797 40-0-37, 8-01797 40-8-78.

Ваенны камісарыят Мядзельскага раёна.

 

 

Фота vayar.mil.by