Паважаныя сябры!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём выратавальніка!
Вы выбралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу — першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Работа выратавальнікаў патрабуе значных фізічных і маральных намаганняў. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае дарагое — жыцці людзей. Мужнасць, смеласць і адвага, а таксама прафесіяналізм, высокая кваліфікацыя, вопыт і веды — гэта якасці, якімі вы спаўна валодаеце. Каму як не вам ведаць пра цвёрдую дысцыпліну і ўменне знайсці выйсце з самых складаных, часам экстрэмальных, сітуацый? Вы заўсёды там, дзе патрэбна дапамога — у дыме і агні пажараў, у эпіцэнтры прыродных стыхій.
Упэўнены, што выратавальнікі і надалей застануцца для жыхароў Мядзельшчыны надзейнай апорай у складаныя моманты. Жадаем моцнага здароўя, цвёрдасці духу, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім! Дзякуй за працу і адданую службу!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.