Прайшоў раённы Дзень аховы працы

229

На базе раёна газазабеспячэння філіяла ВУ “Маладзечнагаз” прайшоў раённы Дзень аховы працы. Яго ўдзельнікі — кіраўнікі і спецыялісты, адказныя за ахову працы ў арганізацыях Мядзельшчыны.

Пачалося мерапрыемства з экскурсіі па прадпрыемстве. Яе правяла спецыяліст па ахове працы Вольга Чысцякова. Яна ж пазнаёміла прысутных з работай па ахове працы ў раёне газазабеспячэння.

— Самае каштоўнае — здароўе і жыццё чалавека. Ніякія вытворчыя паказчыкі, нават самыя важкія — іх не заменяць, — казала, адкрываючы мерапрыемства, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава.

Падчас раённага Дня аховы працы ішла размова па самых розных пытаннях. Агучваўся стан вытворчага траўматызму ў сталічнай вобласці і раёне, асноўныя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і многія іншыя тэмы.

А старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская расказала пра ролю прафсаюзных арганізацый у забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы. Ішла гаворка і аб ролі рэйдавых груп тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў аказанні дапамогі на месцах у арганізацыі работы па ахове працы.

Прайшоў раённы Дзень аховы працы Прайшоў раённы Дзень аховы працы