Прайшло пасяджэнне абласнога міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў

81

Сёння, 2 жніўня, у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне абласнога міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, абласнога выканаўчага камітэта.

Пасля наведвання ў Крупках узведзенага шматкватэрнага дома з трыма кватэрамі, адаптаванымі для камфортнага жыцця інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, адбылася зацікаўленая размова па павестцы дня. Абмеркаваны стан работы па вырашэнні праблем інвалідаў у Крупскім раёне, будаўніцтва сацыяльнага жылля для названай катэгорыі грамадзян, выкарыстання памяшканняў абменнага жыллёвага фонду, прыстасаванага для людзей з абмежаванымі магчымасцямі з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Ішла размова і аб ролі грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў у праектаванні і будаўніцтве жылля, прызначанага для асоб з інваліднасцю.

Па меркаванні намесніка старшыні аблвыканкама Аляксандра Кручанава, па прыкладзе Крупак ва ўсіх раёнах Міншчыны ў дамах, якія ўзводзяцца, павінны быць кватэры, абсталяваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Прыводзіць жыллё ў зручнае для гэтай катэгорыі грамадзян можна і ў існуючым жыллёвым фондзе.

Фота ілюстрацыйнае, БЕЛТА