Прайшла нарада ідэалагічнага актыву раёна

69

Сёння, 14 чэрвеня, у райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву азёрнага краю. Ёй папярэднічала абласная відэаканферэнцыя. На пытаннях маладзёжнай палітыкі спынілася намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі—начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская.  “Дзяржава звяртае ўвагу на моладзь, як на будучыню незалежнай Беларусі, — адзначыла Таццяна Анатольеўна. — Аб гэтым сведчыць шэраг прынятых дакументаў, накіраваных на актывізацыю работы ў адзначаным накірунку”.

На медыка-сацыяльных выніках п’янства і алкагалізму засяродзіў увагу галоўны ўрач Мінскага абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя-наркалогія” Аляксей Аляксандраў. На прафілактыцы ўжывання алкаголю і наркатычных сродкаў сярод непаўналетніх спынілася ўрач-псіхіятр-нарколаг Мядзельскай ЦРБ Аліна Саковіч. Пра правілы бяспекі на чыгунцы паведаміў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама Яўген Якімец. Ішла размова і аб падпісцы на перыядычныя выданні на II паўгоддзе бягучага года.