Праверкі выявілі…

86

Праверкі выявілі...У ХОДЗЕ праверак, праведзеных у жніўні, узніклі пытанні ў нагляднага органа да прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Белсувязьінвест” (магазін г. Мядзел). Памяшканне не абсталявана сістэмай пажарнай сігналізацыі. Вітрыны падключаны ў гандлёвай зале праз падаўжальнікі па часовай схеме. Кіраўніцтва прадпрыемства не надавала адпаведнай увагі забеспячэнню пажарнай бяспекі. Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дырэктар А. Букацін на суму 1000000 рублёў.

На аб’ектах ТАА “Нарацкая ніва-2004” узровень супрацьпажарнай аховы большасці будынкаў не адпавядае прад’яўляемым патрабаванням. З-за прамаруджвання несвоечасова і не ў поўным аб’ёме забяспечваецца выкананне прадпісанняў дзяржпажнагляду. Ступень выканання прадпісання ад 2012 года складае 56%. Па-ранейшаму не прыняты меры па рамонце пажарнага рэзервуара каля склада гаруча-змазачных матэрыялаў аг. Нарач, забеспячэнні сенаскладоў аг. Нарач і малочнатаварнай фермы в. Швакшты вонкавым супрацьпажарным водазабеспячэннем. За гэтыя недахопы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты юрыдычная асоба і кіраўнік.

Падчас праверкі ПГУП “ЮНА-гандаль” (магазіны в. Буйкі і г. п. Свір) высветлена, што кіраўніцтва не ў поўным аб’ёме прымае меры па ўхіленні парушэнняў норм і правілаў пажарнай бяспекі. Ступень выканання прадпісання дзяржпажнагляду ад 2010 года складае 20%. Памяшканне магазіна «Прадукты» в. Буйкі не абсталявана сістэмай пажарнай сігналізацыі. На складзе гандлёвай кропкі г. п. Свір сістэма пажарнай сігналізацыі знаходзіцца ў няспраўным стане. Будынкі магазінаў “Прадукты” в. Буйкі і г. п. Свір не абсталяваны маланкааховай. Па выніках праверкі ў адносінах да кіраўніка пачаты адміністрацыйны працэс.

А ў ДУ “МТЦСАН” і філіяле “Мядзельскае РБУ” ААТ “Універсалрамбуд” пратэрмінаваныя мерапрыемствы выкананы, кіраўнікам уручаны даведкі.

Д. МАЛЬКО.

Інжынер ІДПН РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы.