Праводзіцца месячнік «Уборачная кампанія — без траўматызму»

73

Праводзіцца месячнік «Уборачная кампанія — без траўматызму»З МЭТАЙ прафілактыкі вытворчага траўматызму, стварэння бяспечных умоў працы пры падрыхтоўцы і правядзенні ўборкі ўраджаю, транспартнай і пажарнай бяспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна з 17 ліпеня па 17 жніўня праводзіцца месячнік «Уборачная кампанія — без траўматызму». На базе ААТ «Занарацкі» на гэту тэму праведзены семінар-практыкум з кіраўнікамі і спецыялістамі гаспадарак. Кіраўніцтвам раёна пастаўлена задача правесці ўборку ў сціслыя тэрміны пры строгім захаванні тэхналогіі і выключэнні страт збожжа, а таксама выкананні мерапрыемстваў па ахове працы.

Нельга дапускаць у работу сельскагаспадарчую тэхніку, якая не адпавядае патрабаванням бяспекі працы. Неабходна выключыць выпадкі выкарыстання трактароў і аўтамабіляў не па прызначэнні. Тэхніка павінна стаяць у спецыяльна адведзеных і ахоўваемых месцах. Абавязковым з’яўляецца штодзённая праверка фізічнага стану вадзіцеляў і механізатараў перад пачаткам работы, у час работы і пасля яе заканчэнні. Падвоз людзей павінен ажыццяўляцца толькі на аўтобусах і спецыяльна абсталяваных аўтамабілях. З усімі ўдзельнікамі ўборачнай кампаніі варта правесці інструктажы па ахове працы. Кожны работнік павінен мець сродкі індывідуальнай аховы і карыстацца імі.

Для выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», прафілактыкі і прадухілення няшчасных выпадкаў ад спецыялістаў запатрабавана забяспечыць кантроль за захаваннем Правілаў унутранага распарадку, інструкцый і іншых нарматыўных актаў па ахове працы, прыпыняць работу ў выпадку ўзнікнення небяспекі жыццю людзей.

У час месячніка будзе актывізавана работа мабільнай групы райвыканкама з мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў арганізацыі бяспечнага правядзення жніва ў сельгасарганізацыях незалежна ад іх ведамаснага падпарадкавання і форм уласнасці.

У. МІКІШКА.

Галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

В. ЧЫРКЕВІЧ.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.