Праводзіцца акцыя «Мы — побач з вамі»

84

Раённым камітэтам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сумесна з РАУС пры ўдзеле раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа праводзіцца акцыя «Мы — побач з вамі». Яе мэта — аказанне дапамогі пажылым адзінокім людзям у вырашэнні бытавых пытанняў. Да наведвання названай катэгорыі грамадзян разам з актывістамі БРСМ прыцягваюцца падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Пачалася акцыя 12 лютага, а прадоўжыцца яна да 13 сакавіка бягучага года.