Прамысловая вытворчасць Мядзельшчыны ў лічбах

381

У І КВАРТАЛЕ гэтага года на Мядзельшчыне выраблена прамысловай прадукцыі на суму 5 млн рублёў у бягучых цэнах. На 1 красавіка на складах мелася запасаў гатовай прадукцыі на 394 тыс. рублёў у фактычных адпускных цэнах (23,6% ад сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці). Аб’ём адгружанай прадукцыі ў фактычных цэнах за І квартал склаў 5 мільёнаў рублёў, у тым ліку інавацыйнай — 12 тыс. рублёў (0,2%). Пра гэта паведамілі з галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.